Объекты, места, достопримечательности

54.857416 | 25.882215

Касцёл Нараджэння Багародзіцы

Верхнія васьмігранныя ярусы вежаў завершаны астраверхімі шатрамі. Двухсхільны дах трансепта больш нізкі, чым асноўны, і адпавядае па вышыні такому жа даху над уваходным чатырохкалонным ганкам. Нарастанне вышыні дахаў, рамантычныя завяршэннi вежаў, надаюць маляўнічасць і разнастайнасць аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі.

Вокны маюць лучковыя завяршэнні, на тарцах трансепта – ромбічныя люнеты. Сцены абабітыя гарызантальна, з цокальнай панэллю, і ўмацаваныя сцяжкамі. Інтэр'ер падзелены шасцю слупамі. З паўднёвага боку касцёла размешчаны трохпралётныя каменныя вароты і драўляная трох'ярусная чацверыковая званіца, накрытая чатырохсхільным шатром-"каўпаком" з астраверхай сігнатуркай.

Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобласць, Астравецкі раён, аг. Кемелішкі, вул. Савецкая, 18Б
Драўляны касцёл, узведзены ў 1781 г. фундатарам Станіславам Прушынскім, асветлены біскупам Д. Пілхоўскім у 1799 г. Храм, перабудаваны ў 1900 г., з'яўляецца ўзорам інтэрпрэтацыі элементаў неаготыкі ў драўляным дойлідстве. Будынак імітуе каменную трохнефавую базіліку з трансептам і дзвюма чацверыковымі вежамі на галоўным фасадзе.

Отсканируйте QR-код при помощи смартфона и воспользуйтесь мобильным приложением “QR-гид”.

QR - третий блок
Вы можете построить маршрут до интересующего объекта в своём смартфоне. Для части объектов готовятся аудиоэкскурсии, которые специально записали актёры белорусских театров.
Экспарт: