У гэты чацвярговы вечар сцены Астравецкай раённай бібліятэкі напаўняліся не звыклай бібліятэчнай цішынёй, а цяплом гучных галасоў, музыкай і шчырасцю жывога слова. Сюды, як на агеньчык роднага ачага, сабраліся тыя, каму дарагое беларускае мастацкае слова, — родныя, блізкія, вучні, верныя сябры і калегі па пяры. Гаспадыняй вечара стала таленавітая паэтэса, кампазітар і выканаўца, жанчына з адкрытай душой і пяшчотным голасам — Людміла Іванаўна Кухарэвіч. Прастора бібліятэкі ў гэты дзень жыла ў рытме радкоў і акордаў. Кожны, хто пераступаў парог, адчуваў, што трапляе ў асаблівы свет, дзе слова гучыць не проста гукам, а сэрцам. І гэта невыпадкова: творчасць Людмілы Іванаўны — гэта люстэрка яе лёсу, яе каранёў і велізарнай любові да той зямлі, дзе яна нарадзілася. З цёплай усмешкай і лёгкім хваляваннем Людміла Іванаўна падзялілася сакрэтамі стварэння сваіх шчырых і жыццёвых…