Астравеччына

Храмы і рэлігійныя аб'екты

Астравец - горад з глыбокімі духоўнымі традыцыямі, дзе на працягу стагоддзяў мірна суіснавалі розныя канфесіі. Рэлігійныя аб'екты горада не толькі выконваюць важную духоўную місію, але і з'яўляюцца значнымі помнікамі архітэктуры, культуры і гісторыі рэгіёна.

Храмы і рэлігійныя аб'екты Астраўца - гэта важная частка культурнага ландшафту рэгіёну. Яны нагадваюць пра багатую гісторыю краю, шматвяковую духоўнасць і каштоўнасці, якія аб'ядноўваюць жыхароў горада. Наведванне гэтых мясцін дазваляе глыбей зразумець культурную ідэнтычнасць Астраўца і адчуць яго асаблівую атмасферу.

Сёння рэлігійныя аб'екты Астраўца актыўна ўдзельнічаюць у жыцці горада. Яны з'яўляюцца цэнтрамі не толькі веры, але і культуры: тут ладзяцца дабрачынныя мерапрыемствы, адукацыйныя сустрэчы, канцэрты духоўнай музыкі, святочныя праграмы для дзяцей і моладзі. Такое ўзаемадзеянне царквы і грамадства дапамагае захоўваць духоўную спадчыну і фармаваць атмасферу добрасуседства і ўзаемаразумення.

26.144429 | 54.687087

Касцёл Святой Тройцы ў аг. Гервяты

Касцёл уваходзіць у тройку самых высокіх храмаў Беларусі, вышыня званіцы - 61 метр. Перад храмам стаяць некалькі драўляных крыжоў з багатай разьбой, што характэрна для літоўскіх культавых збудаванняў.

54.800623 | 25.882994

Касцёл Ушэсця Святога Крыжа

Аднанефны, двухвежавы з пяціграннай апсідай (з паўночнага боку прыбудавана сакрысція). Каменны храм мае сіметрычна-восевую падоўжаную кампазіцыю.

54.814078 | 26.164456

Касцёл Святога Міхала Арханёла

Касцёл узведзены ў 1653 г. згодна з праектам віленскага архітэктара – бельгійца Крыштофа Пэнса, на месцы старога драўлянага храма.

54.759094 | 25.959409

Касцел Святога Юрыя

1 ліпеня 2021 г. біскуп Гродзенскай каталіцкай дыяцэзіі Аляксандр Кашкевіч падпісаў указ аб вяртанні капліцы ў аг. Варона яе гістарычнай назвы Святой Філамены.

54.857416 | 25.882215

Касцёл Нараджэння Багародзіцы

Верхнія васьмігранныя ярусы вежаў завершаны астраверхімі шатрамі. Двухсхільны дах трансепта больш нізкі, чым асноўны, і адпавядае па вышыні такому жа даху над уваходным чатырохкалонным ганкам. Нарастанне вышыні дахаў, рамантычныя завяршэннi вежаў, надаюць маляўнічасць і разнастайнасць аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі.

54.615715 | 25.954179

Касцёл Святых Космы і Даміяна

Пабудаваны ў 1785-1787 гг. з цэглы, на месцы старажытнага драўлянага касцёла. У 1866 г. храм перабудаваны пад праваслаўную царкву. Касцёл дзейнічае.

54.611473 | 25.946267

Касцёл Ушэсця Святога Крыжа ў г. Астраўцы

Архітэктоніка - гэта класічная крыжовая базіліка, складзеная з жоўтай цэглы, якая атрымала развіццё ў будаўніцтве Беларусі на мяжы XIX-XX ст.

54.839971 | 26.062591

Касцёл Святога Георгія

Згодна з архітэктурна-мастацкімi характарыстыкамi, існуючы касцёл пабудаваны ў канцы XVIII ст., а ў пачатку XX ст. рэканструяваны.

54.613164 | 25.955950

Храм Святых апосталаў Пятра і Паўла

Праваслаўны храм у гонар святых пакутнікаў Косьма і Даміяна быў уладкаваны ў Астраўцы ў XIX стагоддзі ў будынку скасаванага касцёла.

54.935563 | 25.965237

Траецкая царква старавераў

Царква пабудавана ў XVIII — XIX ст. Асноўны прамавугольны зруб накрыты двухсхільным дахам з трохкутным франтонам, на галоўным фасадзе які мае дэкаратыўную ашалёўку ў выглядзе «елачкі».

54.68035 | 25.811432

Касцёл Святога Андрэя Баболі

Cтыль: мадэрн, помнік архітэктуры З гісторыі ўзнікнення: Пабудаваны ў 1938 годзе ў цэнтры вёскі Градаўшчызна

54.68035 | 25.811432

Касцёл Наведвання Божай Маці

З гісторыі ўзнікнення: Касцёл фундаваны ў 1764г. абозным полацкім Юзафам Крыштафам Войнам з жонкай Ганнай Людвікай з Сулістроўскіх пры кляштары кармелітаў босых.

54.919521 | 26.239800

Касцёл Маці Божай Шкаплернай (в. Жукойні-Жалядскія)

Заснавалі: Манахі ордэна кармялітаў Усіх Святых З гісторыі ўзнікнення: існуе паданне з якога вынікае, што ў далёкім мінулым у Палясціне на пагорку з’явілася Маці Божая Шкаплерная — з таго часу манашаскі ордэн кармялітаў на ўзвышшах засноўвае касцёлы, якія носяць назвы святой Марыі Шкаплернай. Менавіта ў яе гонар быў пабудаваны і Жукойненскі касцёл.

54.560750 | 26.112396

Касцёл Апекі Маці Божай

З гісторыі ўзнікнення: Пабудаваны ў 1929 годзе. Адзін з самых апошніх касцёлаў, што пабудаваны на тэрыторыі Астравецкага раёна. Асноўнымі фундатарамі сталі сем’і паноў з роду Лашкевічаў (нашчадкі жывуць у Польшчы), а таксама паны Гультаровічы.
Экспарт: