
Для Астравецкага раёна характэрна наяўнасць невялікіх, тэрытарыяльна аддаленых адзін ад аднаго і маланаселеных пунктаў. Галоўная місія публічных бібліятэк — забеспячэнне ўсіх жыхароў раёна незалежна ад месца пражывання магчымасцю карыстацца паслугамі бібліятэк. Астравецкая бібліятэка актыўна выкарыстоўвае пазастацыянарныя формы абслугоўвання насельніцтва кнігай.
З 2006 года адной з такіх форм абслугоўвання з’яўляецца сучасная мабільная бібліятэка (бібліобус). Бібліобус – гэта сучасны перасоўны цэнтр, які мае бібліятэчны фонд, што пастаянна абнаўляецца.
Функцыі бібліобуса — бібліятэчнае абслугоўванне жыхароў маланаселеных і аддаленных сельскіх пунктаў, якія не маюць стацыянарных бібліятэк. Мабільная бібліятэка гатова даставіць у кожны дом навінкі кніжнага рынку.
Абслугоўванне жыхароў раёна ажыццяўляецца па 11 маршрутах згодна з графікам выездаў. Бібліятэкар бібліобуса – Вярбовіч Марыя Эдвардаўна.
Графік выездаў аўтабібліятэкі ДУК “Астравецкая раённая бібліятэка” на ліпень
|
Дата выезда |
Назва населенага пункта |
|
02.07 |
ДАЛ” Ластаўка” |
|
06.07 |
Больнікі. Газа. |
|
07.07 |
Масцяны. Вераб’і. Сенюці. Петрашышкі. Ласі. Сідарышкі |
|
08.07 |
Быстрыца. Петраполь. Жарнэлі |
|
09.07 |
ДАЛ "Ластаўка" |
|
13.07 |
Трайгі. Мікшаны. Дайлідкі |
|
14.07 |
Каценавічі. Заборцы. Маркуны. Завідзіненты |
|
15.07 |
Дубнікі. Карвэлі. Філіпаны |
|
16.07 |
ДАЛ "Ластаўка" |
|
20.07 |
В. Якентаны. Альгіняны. Ізабеліна |
|
21.07 |
Г. Астравец, вул. Кавалі. Ліпнішкі. Едаклані. Кумпяны |
|
22.07 |
Завельцы. Гялюны. Гіры |
|
23.07 |
ДАЛ” Ластаўка” |
|
28.07 |
М. Гудагай. Лазоўка. Індрубка. Г.Астравец, вул.Слабодка |
|
29.07 |
Вашкуны. Чэхі. Бабраўнікі |