Архітэктурныя помнікі Астравецкага раёна
Архітэктурная спадчына Астравеччыны — яркае адлюстраванне гісторыі нашага краю. Амаль кожны з аб’ектаў з’яўляецца жамчужынай матэрыяльнай культуры. Культавае дойлідства Астравеччыны вядома далёка за межамі раёна дзякуючы велічнаму касцёлу Святой Троіцы ў Гервятах, касцёлу Наведвання Божай Маці ў Гудагаі, Міхалішкаўскаму касцёлу Святога Міхаіла Архангела.
База дадзеных «Гісторыка-культурныя каштоўнасці Астравецкага раёна» дае характарыстыку 12 касцёлам, апісвае Траецкую царкву старавераў ва ўрочышчы Стрыпішкі і адзінага пауль што праваслаўнага Храма Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Астраўцы.
Інфармацыя ўзбагачана бібліяграфіяй і фотаздымкамі храмаў.
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Траецкая царква старавераў ва ўрочышчы Стрыпішкі в. Стрыпішкі |
|
Помнікі прыроды Астравеччыны
Унікальныя, незаменныя, каштоўныя ў навуковых і культурных адносінах прыродныя аб’екты ўзбагачаюць гісторыю мясцовасці. Маюцца такія і на Астравеччыне.
База дадзеных «Помнікі прыроды» раскрывае геалагічнае багацце нашага краю.
Інфармацыя ўтрымлівае дакладнае месцазнаходжанне геалагічных помнікаў прыроды мясцовага і рэспубліканскага значэння і іх фотаздымкаў.
Інфармацыя прадстаўлена ў алфавіце назваў.
Па меры паступлення БД будзе папаўняцца новымі звесткамі.
Летапісы вёсак
Чалавек пачынаецца з мясцовасці. Па-рознаму можа скласціся жыццё, але родная вёска, яе ваколіцы помняцца ўсё жыццё.
Мы прапаноўваем вам здзейсніць падарожжа па буйных і маленькіх вёсках Астравеччыны, даведацца аб узнікненні іх назваў, гісторыі эканамічнага і культурнага жыцця, слынных мясцінах і людзях.
Інфармацыя прадстаўлена ў алфавіце населеных пунктаў.
Па меры паступлення інфармацыі БД будзе дапаўняцца новымі звесткамі.
Варнянскі палацава-гарадскі архітэктурны ансамбль XVIII ст.
Гісторыя Спондаўскай бібліятэкі
Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Астравеччыны
Прадмова
Адзін з найбольш важных і значных раздзелаў традыцыйнай мастацкай культуры Беларусі – народныя мастацкія промыслы і рамёствы. Адны ўжо сталі здабыткамі гісторыі, другія актыўна развіваюцца і сёння. Нацыянальная адметнасць, мастацкая дасканаласць і прыгажосць вырабаў выклікаюць цікавасць і ў наш інфармацыйны час.
Астравецкі край вельмі багаты на таленты. Ёсць сярод іх мастакі і разбяры па дрэве, майстры мастацкай вышыўкі і саломапляцення, ткачыхі і бондары. Працягваючы неўміручыя традыцыі жыватворнага народнага майстэрства, умельцы ствараюць арыгінальныя самабытныя рэчы.
Пазнаёміцца з мясцовымі майстрамі і іх вырабамі можна ў раздзеле “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Астравеччыны”.
Міжыгурская Людміла Баляславаўна
Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя "Астравецкія чытанні"
З любоўю да роднай Бацькаўшчыны і яе гісторыі. Астравецкія чытанні-2025
Фальклорная спадчына Астравеччыны ў архіве ІМЭФ імя К. Крапівы НАН Беларусі
Падарожжа па Астравецкаму раёну: гадавальнік Астравецкага лясгаса (в.Дрэвянікі), заказнік «Сарачанскія азёры», інфацэнтр па захаванню ласосевых рыб (аг. Варняны), касцёл Маці Божай (в. Дубок)