Объекты, места, достопримечательности

54.617201 | 25.956946

Гісторыка-краязнаўчы музей ім. І. Гашкевіча

Гісторыка-краязнаўчы музей імя І. А. Гашкевіча дзейнічае ў дзяржаўнай установе адукацыі "Сярэдняя школа №2 г. Астраўца".

На плошчы 64 кв. м размешчаны наступныя раздзелы экспазіцыі:

  1. Дзейнасць І.А. Гашкевіча. Экспазіцыя займае цэнтральнае месца музея. Тут размешчаны копіі дакументаў, фотаматэрыялы, памятныя падарункі японцаў.
  2. Адам Мальдзіс і вядомыя землякі. У экспазіцыі знаходзяцца асабістыя рэчы Адама Мальдзіса: школьныя сшыткі з сачыненнямі, характарыстыка, рукапісы кніг і тэлеперадач, фатаграфіі, візітныя карткі, граматы, падзякі.
  3. Вайна на Астравеччыне. Аснову экспазіцыі складаюць фотаматэрыялы аб ветэранах вайны. Сярод экспанатаў унікальныя дакументы жыхароў Астравеччыны.
  4. Гісторыя школы. На стэндах размешчаны фатаграфіі гісторыі школы з 1954 года. Захаваліся старыя падручнікі.
  5. Нумізматыка. У экспазіцыі баністыка 19-га стагоддзя; прадстаўлена эвалюцыя грашовых адзінак Беларусі; размешчаны манеты розных краін.
  6. "Хатка беларуская". Экспанаты прадстаўляюць жыццё людзей на тэрыторыі Астравеччыны з пачатку XX стагоддзя.
Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобласць, Астравецкі раён, г. Астравец, вул. Ленінская, 4
На плошчы 64 кв. м размешчаны наступныя раздзелы экспазіцыі

Отсканируйте QR-код при помощи смартфона и воспользуйтесь мобильным приложением “QR-гид”.

QR - третий блок
Вы можете построить маршрут до интересующего объекта в своём смартфоне. Для части объектов готовятся аудиоэкскурсии, которые специально записали актёры белорусских театров.
Экспарт: