Два дамы (дом аптэкара і плябанія) ствараюць перад касцёлам адкрыты на плошчу курданер з акруглай па абрысе агароджай. На заходнім баку плошчы быў палацава-паркавы комплекс (не захаваўся). Паўднёвы і паўночны бакi плошчы фарміруюць два рады тыпавой жылой забудовы, аб'яднанай у адзіны фронт каменнымі прасценкамі з арачнымі праездамі. У забудову ўваходзілі карчма і гандлёвыя рады. У палацава-паркавы комплекс, створаны ў другой палове XVIII — 1-й палове XIX ст., уваходзілі двухпавярховы каменны палац, два сіметрычных драўляных флігелi, якія ўтваралі напаўадкрыты двор і парк з вадаёмам.
Тэрыторыя парка аддзялялася ад плошчы каменнай агароджай з варотамі, ад яе да касцёла вяла ліпавая алея. Захавалася неагатычная вежа (пачатак XX ст.) на востраве, якая звязана з паркам драўляным мастком.
Отсканируйте QR-код при помощи смартфона и воспользуйтесь мобильным приложением “QR-гид”.