Для Астравецкага раёна характэрна наяўнасць невялікіх, тэрытарыяльна аддаленых адзін ад аднаго і маланаселеных пунктаў. Галоўная місія публічных бібліятэк — забеспячэнне ўсіх жыхароў раёна незалежна ад месца пражывання магчымасцю карыстацца паслугамі бібліятэк. Астравецкая бібліятэка актыўна выкарыстоўвае пазастацыянарныя формы абслугоўвання насельніцтва кнігай.
З 2006 года адной з такіх форм абслугоўвання з’яўляецца сучасная мабільная бібліятэка (бібліёбус). Бібліёбус – гэта сучасны перасоўны цэнтр, які мае бібліятэчны фонд, што пастаянна абнаўляецца.
Функцыі бібліёбуса — бібліятэчнае абслугоўванне жыхароў маланаселеных і аддаленных сельскіх пунктаў, якія не маюць стацыянарных бібліятэк. Мабільная бібліятэка гатова даставіць у кожны дом навінкі кніжнага рынку.
Абслугоўванне жыхароў раёна ажыццяўляецца па 16 маршрутах згодна з графікам выездаў. Бібліятэкар бібліёбуса – Вярбовіч Марыя Эдвардаўна.
Графік выездаў бібліобуса на жнівень 2025 года
Дата выезда |
Назва населенага пункта |
01.08 |
ДАЛ'”- Ластаўка” |
05.08 |
Трайгі. Мікшаны. Дайлідкі. В. Якентаны. Альгіняны. Ізабеліна |
07.08 |
Дубнікі. Карвэлі. Філіпаны |
08.08 |
Масцяны. Вераб’і. Сенюці. Петрашышкі. Ласі Сідарышкі. |
11.08 |
Завельцы. Гялюны. Гіры. Вашкуны. Чэхі. Бабраўнікі |
12. 08 |
Каценавічі. Заборцы. Маркуны. Завідзіненты |
13.08 |
Больнікі. Газа. Быстрыца. Петраполь. Жарнэлі |
14.08 |
М. Гудагай. Лазоўка. Індрубка. Г.Астравец, вул. Слабодка |
15.08 |
Г. Астравец, вул. Кавалі. Ліпнішкі. Едаклані. Кумпяны |