Ноябрь 29

Бiблiёбус

Для Астравецкага раёна характэрна наяўнасць невялікіх, тэрытарыяльна — аддаленых адзін ад аднаго і маланаселенных пунктаў. Галоўная місія публічных бібліятэк — забеспячэнне ўсіх жыхароў раёна незалежна ад месца пражывання магчымасцю карыстацца паслугамі бібліятэк. Астравецкая бібліятэка  актыўна выкарыстоўвае пазастацыянарныя формы абслугоўвання насельніцтва кнігай.

З  2006 года адной з такіх форм абслугоўвання з’яўляецца сучасная мабільная бібліятэка (бібліёбус). Бібліёбус – гэта сучасны перасоўны цэнтр, які мае бібліятэчны фонд, што пастаянна абнаўляецца.

Функцыі бібліёбуса — бібліятэчнае абслугоўванне жыхароў маланаселенных  і аддаленных сельскіх пунктаў, якія не маюць стацыянарных бібліятэк. Мабільная бібліятэка гатова даставіць у кожны дом навінкі кніжнага рынку.

Абслугоўванне  жыхароў раёна ажыццяўляецца па 16 маршрутах згодна графіку выездаў. Бібліятэкар бібліёбуса – Вярбовіч Марыя Эдвардаўна.

Графік выездаў бібліобуса на красавік 2024 года

Дата выезда

 

 

Назва населенага пункта

02.04 Больнікі. Газа
08.04 Быстрыца. Петраполь. Жарнэлі
09.04 Вашкуны. Чэхі. Бабраўнікі

 

10.04

 

Завельцы. Гялюны. Гіры

 

15.04 Каценавічі. Заборцы. Маркуны. Завідзіненты
16.04

 

В. Якентаны. Альгіняны

 

17.04 Трайгі. Мікшаны. Дайлідкі
22.04 Г. Астравец, вул. Кавалі. Ліпнішкі. Едаклані. Кумпяны
23.04 Масцяны. Вераб’і. Сенюці. Петрашышкі.  Ласі Сідарышкі. Казаноўшчызна. Трашчаны
24.04

 

Дубнікі. Карвэлі. Філіпаны
29.04 М. Гудагай.  Лазоўка. Індрубка.   Г.Астравец,      вул. Слабодка